Адпаведны ўказ №107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ прадугледжвае змену шасці тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва указам памяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разу (з Br4765,9 да Br2790 за 1 куб.м), водаадвядзення — больш чым у 2,2 разу (з Br4148,8 да Br1863 за 1 куб.м).

Акрамя таго, устанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні запорна-перамоўных прылад (кодавыя дзверы, дамафоны і іншыя) жылога дома ў памеры Br9100 на адну кватэру (раней ён не быў усталяваны).

Палажэннямі дакумента змяняюцца падыходы да налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне (уборку) дапаможных памяшканняў жылога дома, электраэнергію на асвятленне месцаў агульнага карыстання, працу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці пражываючых у кватэры грамадзян.

У мэтах больш аб'ектыўнага вызначэння платы за паслугі, кошт якіх разлічваецца зыходзячы з колькасці пражываючых у кватэры грамадзян, ва ўказе ўстаноўлена норма, якая прадугледжвае спагнанне платы за карыстанне ліфтам і ўборку дапаможных памяшканняў з жыхароў, якія маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонду па дагавору найму.

Указ уступае ў сілу з дня падпісання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?