У Брэсце 22 сакавіка грузавым цягніком Баранавічы — Брэст траўмаваны 24-гадовы жыхар Брэсцкага раёна.

Як паведамілі ў Брэсцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, надзвычайнае здарэнне адбылося ў 22.16 непадалёк ад чыгуначнага пераезду па вуліцы Фартэчнай. Машыніст цягніка заўважыў чалавека, які ляжаў у чыгуначнай каляіне, стаў падаваць гучныя папераджальныя сігналы, аднак той на іх не рэагаваў. Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося.

Малады чалавек з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, ранкамі на ілбе і ўдарам правага сцягна змешчаны ў цэнтральную гарадскую бальніцу. Яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

Выяўлена, што хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле яго слоў, спатыкнуўшыся на чыгуначным пуці, ён упаў паміж рэйкамі, самастойна падняцца не здолеў, а потым заснуў і прачнуўся, калі машыніст цягніка запытаў, як ён сябе адчувае.

З пачатку 2016 года на ўчастку абслугоўвання Брэсцкага АУСТ зафіксаваныя тры выпадкі траўмавання цягнікамі людзей, адзін з іх са смяротным зыходам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?