Паўночны вецер, дзьмуў ты нада мною, 
Сьпякотны вецер, як пякельны лёд,
Маёй душы ты паспрыяў узьлёт 
Грахоўным вершам, потам ды крывёю.

Паўночны бог, магутны, злы тытан, 
Грымотнага дажджу галосны крык, 
Ты перамог мяне, шалёны бык, 
Ты падхапіў мяне, як ураган.

Паўночны вецер, мілае стамленьне, 
Глухое навальніцы рэзкі шквал, 
Злуюся на пагоду, сонца й ранак…

Твой шэпт нанёс і страх, і захапленьне, 
Як бард, пяшчотны, грубы, як вандал, 
Мой вікінг, мімалётны мой каханак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?