Першы намеснік камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Дворнікаў у інтэрв'ю «Расійскай газеце» прызнаўся, што менавіта ён камандуе вайсковай групоўкай расійскай арміі ў Сірыі.

ТАСС

ТАСС

Ён пацвердзіў удзел наземных частак у аперацыі. «Не буду хаваць, што на тэрыторыі Сірыі дзейнічаюць і падраздзяленні нашых сіл спецыяльных аперацый», — адзначыў Дворнікаў. Па словах генерала, расійскія вайскоўцы выконвалі давыведку аб'ектаў для удараў расійскай авіяцыі, займаліся навядзеннем самалётаў на цэлі ў аддаленых раёнах і вырашалі «іншыя спецыяльныя задачы».

Камандуючы таксама адзначыў, што расійскія ваенныя дарадцы працягваюць працу ў Сірыі «на ўсіх узроўнях, у тым ліку і на тактычным». «Афіцэры аказваюць дапамогу сірыйскім калегам у планаванні і вядзенні баявых дзеянняў супраць тэрарыстаў, а таксама ў засваенні расійскай ваеннай тэхнікі», — патлумачыў Дворнікаў.

Ён дадаў, што на тэрыторыі расейскай авіябазы Хмеймім працуе цэнтр прымірэння. «Там працуюць больш за 60 расійскіх афіцэраў, пры гэтым асноўная іх частка размеркаваная па правінцыях», — заявіў Дворнікаў.

У верасні 2015 года Уладзімір Пуцін заяўляў, што Расія не плануе наземнай аперацыі. «Падтрымка будзе ажыццяўляцца з паветра без удзелу ў наземных апэрацыях», — сказаў прэзідэнт на нарадзе з членамі ўрада.

Ужо пасля ўручэння ўзнагарод за аперацыю ў Сірыі спікер Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў паведаміў The Guardian, што наземнай аперацыі ў Сірыі не было, а намеснік камандуючага першай танкавай арміі Юрый Яравіцкі атрымаў узнагароду за навучанне сірыйскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?