Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі ў аўторак выратаваў цяжарную жанчыну з перакуленага аўтамабіля, паведаміў карыстальнік Facebook Гіга Кіція, які стаў відавочцам здарэння.

«Я стаў сведкам страшнай аварыі: выцягнуць цяжарную жанчыну з перакуленай машыны дапамагаў прэзідэнт, эскорт якога стаў выпадковым сведкам гэтага. Прэзідэнт спрабаваў выкарыстаць вогнетушыцель і з сваёй машыны», — напісаў Кіція.

Аварыя адбылася каля газазаправачнай станцыі, і, нягледзячы на ступень небяспекі, прэзідэнт не праехаў міма, адзначыў ён.

Паводле інфармацыі Кіція, кіроўцу машыны адвезлі, не дачакаўшыся хуткай дапамогі. Яшчэ адзін чалавек, які сядзеў побач з кіроўцам, моцна пацярпеў.

У адміністрацыі прэзідэнта Грузіі пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?