Асноўны ўладальнік кампаній «Гандлёвы свет Колца» і «Ростэм» Юры Авяр'янаў знаходзіцца за межамі Беларусі.

Бізнэсовец з дачкой Наталляй.

«Гандлёвы свет Колца» аб'ядноўвае аўтамабільны і будаўнічы рынкі і гандлёвыя цэнтры ў сталічным мікрараёне Малінаўка. Структура кампаніі «Ростэм» ўключае ў сябе тры аб'екты: Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў ва Уруччы, парк забаў «Dreamland» і філіял «Аграфірма «Ілля».

«У Юрыя Авяр'янава вялікія даўгі перад банкамі. Ён моцна трапіў на грошы на аквапарку. Мы з ім даўно не бачыліся, але, па маёй інфармацыі, ён цяпер у Германіі ці Італіі», — сказаў знаёмы бізнэсмена. «Банк хацеў спагнаць даўгі. У суд запрасілі Авяр'янава. Але ён не прыйшоў, таму што ўжо даўно жыве ў Нямеччыне», — дадаў топ-менеджар прыватнага банка. Крыніцы ацэньваюць даўгі па крэдытах і плацяжах у бюджэт у межах $30-40 мільёнаў.

Па стане на 1 сакавіка «Ростэм» і «Гандлёвы свет Колца» значыліся ў спісах кампаній, якія дапусцілі запазычанасць па плацяжах у бюджэт Мінска і Мінскай вобласці.

Пасля таго як праваахоўныя органы зацікавіліся бізнэсам Юрыя Авяр'янова, бізнэсмен пакінуў краіну, кажуць суразмоўцы. У пачатку «нулявых» ён таксама ад'язджаў з Беларусі, калі на лаве падсудных апынуліся шасцёра кіраўнікоў аўтамабільнага рынку.

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя поспеху: мільянер Юрый Авяр’янаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?