Нападнік мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду заявіў, што пасля заканчэння прафесійнай кар'еры мае намер займацца модай. Пра гэта футбаліст паведаміў у акаўнце ў Twitter.
«Мне падабаецца добра апранацца і імкнуцца быць прыгожым. Мой брэнд працягвае расці. Гэтыя пытанні цяпер не з'яўляюцца маёй галоўнай мэтай, аднак мода — тая сфера, якой думаю прысвяціць сябе, калі скончыцца мая кар'ера», — распавёў Раналду.
У лістападзе 2013 года партугалец пачаў выпускаць ўласную лінію мужчынскага адзення і абутку пад брэндам CR7. Назва маркі — спалучэнне ініцыялаў футбаліста і нумар, пад якім ён выступае. У снежні мінулага года форвард заявіў, што пад гэтым жа брэндам хоча адкрыць сетку гатэляў па ўсім свеце.
У гэтым сезоне 31-гадовы нападаючы правёў за «Рэал» 38 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 41 голам.