Еўразійскі эканамічны саюз павінен стаць не горшы за Еўрапейскі саюз. Такі пункт гледжання выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам.

«У нас дарогі назад няма. Нам трэба ўдасканальваць Еўразійскі эканамічны саюз, ствараць саюз не горшы за ЕС. У адваротным выпадку мы перад нашымі людзьмі будзем выглядаць балбатунамі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў ЕАЭС, створаным за даволі кароткі прамежак часу, досыць поспехаў. «Але недахопаў і нявырашаных праблем, якія трэба вырашаць у сілу аб'ектыўных, суб'ектыўных прычын, вельмі шмат. Таму напружвацца прыйдзецца ўсім, ад камісіі ЕЭК да прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў, каб вывесці на высокі ўзровень функцыянавання Еўразійскі эканамічны саюз», - сказаў кіраўнік краіны.

У 2015 годзе Беларусь старшынствавала ў ЕАЭС і прапанавала план дзеянняў па развіцці саюза. Многія пытанні ў сілу розных прычын не атрымалася да канца вырашыць, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Збольшага гэта было звязана з ратацыяй складу ЕЭК. «Дзесьці і мы сур'ёзна недапрацоўваюць, шмат было нявызначанасці. Уступленне Казахстана ў СГА таксама наклала свой адбітак, нам прыйшлося адаптавацца», — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Нягледзячы на праблемы, Аляксандр Лукашэнка з аптымізмам глядзіць у будучыню ЕАЭС.

«Жыццё нас прымусіць вельмі хутка рухацца ў плане станаўлення нашага саюза, выбудоўвання той формулы, пра якую мы заўсёды казалі. Каб у нас, у нашых нацыянальных межах была сапраўды свабода: і рынкаў, і капіталу, і працоўнай сілы. Каб нашы нацыянальныя праблемы не перашкаджалі развіццю агульных інтарэсаў і вырашэнню тых пытанняў, якія перад намі стаяць», - упэўнены ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?