ePramova сумесна з часопісам Arche запрашае ўсіх прыняць удзел у віктарыне з нагоды Дня Волі 25 сакавіка, і выйграць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія купіш не ў кожнай кнігарні.

25 сакавіка 98 гадоў таму беларускі народ заявіў, што Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) аб'яўляецца незалежнаю вольнаю дзяржавай. БНР была першай беларускай рэспублікай. Яна заклала асновы нацыянальнай дзяржавы, якіх беларусы прытрымліваюцца па гэты дзень.

Беларусы павінны ведаць пра першыя крокі і дасягненні суверэннай беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Мы ўпэўненыя, што, прайшоўшы гэтую віктарыну, кожны паглыбіць свае веды, а таксама азнаёміцца з унікальнымі фотаздымкамі і іншымі гістарычнымі матэрыяламі.

Каб узяць удзел у віктарыне, клікніце на банер:

Пераможцы віктарыны — удзельнікі, якія хутчэй за ўсіх правільна адкажуць на 20 пытанняў. Трое першых атрымаюць кнігі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху (адну з сямі на выбар). А таксама! Першыя дзесяць удзельнікаў атрымаюць высакаякасную факсімільную копію дыпламатычнага пашпарта Прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0