П'янага кіроўцу ў памежнай зоне недалёка ад Украіны давялося затрымліваць са стральбой, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Сёння ноччу ў Маларыцкім раёне кіроўца Audi, рухаючыся ў памежнай зоне, праігнараваў патрабаванні пагранічнага нарада аб спыненні. Каб пазбегнуць затрымання, ён паспрабаваў збіць вайскоўцаў і ўцячы з месца здарэння. Для спынення аўтамабіля і прадухілення супрацьпраўных дзеянняў парушальніка памежнікам прыйшлося выкарыстаць табельную зброю.
Пасля затрымання аказалася, што кіроўца быў п'яны.
У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.
Для далейшага разгляду дэбашыра даставілі ў Маларыцкі раённы аддзел унутраных спраў.