У 2009 г. рэальная цана на газ для Беларусі будзе складаць 203 даляры, піша «Коммерсант».

Паводле плянаў «Газпром» чакаў двухразовага павелічэньня прыбытку, аднак рэальнасьці цэны на газ растуць нашмат хутчэй адносна заплянаваных. У Латвіі, напрыклад, газ сёньня каштуе $346 за тысячу кубамэтраў, а ў бюджэце 2008 г. фігуравала іншая лічба — $254. Розьніца тлумачыцца заніжанымі чаканьнямі датычна цэнаў на нафту — бюджэт «Газпрому» быў зьвярстаны з разьліку на ўдвая меншыя лічбы: $60‑64 за барэль, супраць сёньняшніх $118.
Паводле расейскага «Коммерсанта», у плянавым бюджэце манаполіі цэны для Беларусі на бліжэйшыя тры гады былі пазначаныя на ўзроўні $120 за тысячу кубамэтраў, у той час, як рэальная цана на 2008 год у сярэднім складае $128, у 2009‑м складзе $203, у 2010 году — $254. Пры гэтым, паводле крыніцы выданьня, толькі для Армэніі (братэрскай, паводле «Коммерсанта», Расеі краіны) бліжэйшыя тры гады захаваецца фіксаваная і адносна невысокая цана на газ. Для астатніх краінаў СНД прадугледжваецца паступовы пераход да сярэднеэўрапейскіх цэнаў.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары