Салістка гурту «Ленінград» Аліса Вокс сыходзіць з калектыву і мае намер запусціць свой сольны праект. Пра гэта яна абвясціла ў сваім блогу ў Instagram.

«Я прыняла рашэнне пакінуць гурт «Ленінград» і запускаю свой сольны праект!» — напісала яна.

«Вельмі рада, што магу падзяліць з вамі ўсімі гэты новы этап у маім жыцці», — адзначыла спявачка. Паводле яе слоў, праца з лідарам гурту Сяргеем Шнуравым дала ёй «велізарны досвед сцэнічнага жыцця». «Я бясконца ўдзячная яму за магчымасць развівацца і ўдасканальвацца», — падкрэсліла Вокс.

Як піша «Комсомольская правда», у чацвер, 24 сакавіка, на канцэрце ў маскоўскім клубе Stadium Live, дзе даваў канцэрт «Ленінград», на сцэне побач са Шнуравым замест Вокс выступалі дзве незнаёмыя дзяўчыны.

Вокс выконвала такія песні «Ленінграда», як «Патрыётка», «Сумка», «Плачу і плачу», «Экспанат» («На лабутэнах»).

Чытайце таксама:

На лабутэнах: «Ленінград» сабраў поўную «Мінск-Арэну»

Дзе купіць лабутэны ці, дакладней, любутэны ў Мінску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0