В.а. кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны акрэсьліў шляхі рэфармаваньня спэцслужбы.

— СБУ гатовая да сыстэмнай і глыбокай рэформы як самой службы, так і ўвядзеньня дэмакратычнага, грамадзянскага кантролю за дзейнасьцю спэцслужбаў, — заявіў Валянцін Налівайчанка на міжнароднай канфэрэнцыі «Абарона дэмакратычных каштоўнасьцяў i павага да правоў чалавека ў дзейнасьці спэцслужбаў». Ён падкрэсьліў, што карэнная рэформа СБУ ня можа прайсьці без «дэкагэбізацыі» і дэмілітарызацыі. Рэформа немагчымая «без выпрацоўкі такога мэханізму, пры якім няўрадавыя арганізацыі, экспэрты і навукоўцы будуць мець права голасу ў абароне правоў чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?