Славенія выступала супраць санкцый у дачыненні да Беларусі, заявіў віцэ-прэм'ер — міністр замежных спраў Славеніі Карл Эр'явец 25 сакавіка ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем у Мінску.

«Славенія, будучы членам ЕС, на працягу ўсяго часу выступала супраць рэжыму санкцый у дачыненні да Беларусі, бо лічыць, што яны не вырашаюць існуючых праблем, — сказаў чыноўнік. — Славенія разам з некаторымі іншымі краінамі на працягу ўсяго гэтага часу выступала супраць прымянення санкцый».

Эр'явец падкрэсліў, што добрыя палітычныя адносіны самі па сабе з'яўляюцца асновай для добрых адносін паміж краінамі ў іншых галінах. «Славенія традыцыйна мела добрыя і дружалюбныя адносіны з Беларуссю нават у тыя перыяды, калі былі некаторыя праблемы і абмежаванні ў кантактах», — сказаў міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што Славенія вельмі шануе пазітыўную ролю Беларусі, якую краіна іграе ў рэгіёне, асабліва ў сувязі з крызісам ва Украіне.

У сваю чаргу, Макей адзначыў, што «шчыра рады» вітаць славенскую дэлегацыю. Звяртаючыся да славенскага калегі, ён сказаў: «Вельмі важна, што вас суправаджае вялікая прадстаўнічая дэлегацыя. Гэта сведчыць аб нацэленасці на прагматычны дыялог, які сфакусаваны на прадуктыўнае супрацоўніцтва і рэалізацыю праекта». Паводле слоў Макея, такі падыход сімпатызуе Беларусі. «Мы лічым, што знешняя палітыка дзяржавы павінна арыентавацца на дасягненне бяспекі і дабрабыту народа», — сказаў ён.

Макей таксама адзначыў, што сёння існуе шэраг выклікаў і пагроз, якія ўплываюць на эканамічную сітуацыю ў рэгіёне. «У нас ёсць што абмеркаваць, ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць рашэнняў», — сказаў беларускі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?