Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні мае намер падпісаць дакументы, якія тычацца ўдасканалення ў краіне пенсійнай сістэмы.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню гэтай тэмы.

«Сёння мы павінны выйсці на вырашэнне гэтай праблемы, каб, як і па ЖКП, так і па гэтым пытанні, паставіць кропку, і на будучым тыдні прэзідэнт падпісаў адпаведныя дакументы, прыняўшы рашэнне па гэтых пытаннях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Вырашэнне пытання ўдасканалення пенсійнай сістэмы нельга зводзіць толькі да пенсійнага ўзросту, сказаў ён

«Гэта важнае пытанне, яно сёння на слыху, але гэта не ўся пенсійная сістэма. Акрамя пенсійнага ўзросту як мінімум ёсць яшчэ праблема ўдасканалення самой пенсійнай сістэмы, то бок фарміравання пенсійнага фонду і, скажам проста, у выніку — памеру пенсіі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?