У Балтыморы (ЗША) 23-гадовая кіроўца Audi Q5 не дала рады кіраванню падчас паркоўкі на шматузроўневай стаянцы і вылецела з чацвёртага паверху будынка.
На запісе, знятым камерай назірання, відаць, што жанчына практычна не пацярпела і змагла выбрацца з аўтамабіля.
Тэйлар Кук была шпіталізавана ў мясцовую бальніцу і неўзабаве адправілася дадому.
У момант падзення, на шчасце, на тратуары не было пешаходаў.
Відэазапіс інцыдэнту, які адбыўся ў горадзе Тоўсан 14 сакавіка, быў апублікаваны з дазволу паліцыі акругі Балтымор у чацвер.
0
0
0
0
0
0