25.03.2016 / 14:53

«Гавары праўду» просіць Мінкульт зняць серыял пра БНР 4

На думку лідараў кампаніі, такі мастацкі серыял паспрыяе не проста годнаму ўшанаванню 100-годдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае сьвята стала сапраўды ўсенародным.

«За апошнія гады ўвага да гэтай знакавай у гісторыі беларускай незалежнасці і дзяржаўнасці падзеі непараўнальна падвысілася. Але яе па-ранейшаму мала. Як на грамадзкім, так і дзяржаўным узроўні.

У звязку з тым, што праз два гады наша краіна будзе адзначаць 100-годдзе БНР, грамадзянская кампанія «Гавары праўду» лічыць своечасовым ужо зараз распачаць працу над мастацкім тэлесерыялам пра тыя гістарычныя падзеі», — гаворыцца ў заяве, якую Андрэй Дзьмітрыеў даслаў праз zvarot.by у Міністэрства культуры.

«Тэлевізійны мастацкі серыял паспрыяе не проста годнаму ўшанаванню 100-годдзя БНР, але і таму, каб нацыянальнае свята стала сапраўды ўсенародным. У цяперашніх палітычных варунках вельмі важна паказаць, што нашыя свабода, незалежнасць, дзяржаўнасць — зусім не шчаслівы выпадковы падарунак лёсу, а вынік векавога змагання цэлых радаводаў, многіх пакаленняў, тысяч і тысяч патрыётаў за беларускую будучыню», — лічаць у «Гавары праўду».

Таксама лідары кампаніі прапанавалі Міністэрству культуры выступіць з ініцыятывай абвясціць 2018 год Годам стагоддзя БНР і прыняць адпаведную дзяржаўную праграму.

0
зюзя / Адказаць
25.03.2016 / 15:47
Хіба ГП не ведае ў якім кантэксце здымуць фільм пра БНР на Беларусфільме? Навошта такія ідэі прапаноўваць сучаснай уладзе. Лепш бы знайшлі сцэнар, рэжысёра і прафінансавалі выхад такога фільма самі.
0
Рэпліка / Адказаць
25.03.2016 / 16:17
Рукі прэч ад БНР.
0
Гледзячы з Варганскай гары / Адказаць
25.03.2016 / 17:08
Мазынскаму трэба даручыць (папрасіць)! Ён сябе добра зарэкамендаваў!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру