Свет44

Пуцін прызначыў Кадырава в.а. кіраўніка Чачні

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Рамзана Кадырава выконваючым абавязкі кіраўніка Чачэнскай рэспублікі.

Падпісваючы ўказ, прэзідэнт выказаў надзею, што Кадыраў возьме ўдзел у выбарах кіраўніка Чачні ў верасні 2016 года.

Як паведамляе «Інтэрфакс», Рамзан Кадыраў у адказ падзякаваў Пуціну за аказаны давер і высокую ацэнку сваёй працы.

«Разлічваю на тое, што жыхары Чачні, чачэнскі народ змогуць ацаніць па заслугах падчас выбарчай кампаніі і выбараў тое, што вы зрабілі для рэспублікі», — сказаў Пуцін. «Але паўтару яшчэ раз, што мы не можам здавольвацца тым, што зроблена, а трэба заўсёды глядзець у будучыню, і мы ведаем, што мы можам і павінны зрабіць для нашых людзей больш», — падкрэсліў ён.

Тэрмін паўнамоцтваў Рамзана Кадырава на чале Чачэнскай рэспублікі мінае 5 красавіка. З пачатку года Кадыраў некалькі разоў заяўляў, што гатовы пакінуць сваю пасаду, калі так вырашыць прэзідэнт Расіі. Кадыраў узначальвае Чачню з 2007 года.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларуская літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць