Бельгійская паліцыя праводзіць новую буйную спецаперацыю ў Бруселі, паведамляюць мясцовыя тэлеканалы і інфармагенцтвы. У раёне аперацыі быў чутны выбух.
Паводле дадзеных бельгійскай тэлерадыёкампаніі RTBF, у ходзе аперацыі ў раёне Схарбек быў «нейтралізаваны» адзін мужчына.
Афіцыйныя асобы пакуль не давалі каментароў з гэтай нагоды.
Як паведамляе бельгійскае інфармагенцтва Belga са спасылкай на крыніцы ў бельгійскай паліцыі, чарговая спецаперацыя звязаная з прадухіленым нападам у Францыі.
Напярэдадні вечарам бельгійская паліцыя арыштавала шэсць чалавек па справе аб выбухах у Бруселі. Інфармацыю пра імёны арыштаваных і ступень іх дачынення да тэрактаў праваахоўныя органы Бельгіі пакуль не апублікавалі.