Дзяржсакратар ЗША Джон Керы, выступаючы ў Бруселі, заявіў, што свет не ўдасца запалохаць актамі тэрарызму і што міжнародная супольнасць не спыніцца да таго часу, пакуль, як ён выказаўся, не сатрэ з твару Зямлі нігілістскія перакананні джыхадзістаў ІД.

Паводле яго слоў, баевікі «Ісламскай дзяржавы» пачалі звяртацца да гвалту за межамі Блізкага Усходу таму, што іх фантазіі з нагоды стварэння халіфата разбураюцца.

Керы прыбыў у Брусель у пятніцу, каб прапанаваць бельгійскім уладам амерыканскую дапамогу ў забеспячэнні бяспекі грамадзян краіны і злове злачынцаў.

Яго візіт у бельгійскую сталіцу быў арганізаваны ў тэрміновым парадку, калі амерыканскі дзяржсакратар знаходзіўся ў Маскве. Самалёт Джона Керы прызямліўся ў пятніцу ў яшчэ закрытым аэрапорце Бруселя.

Сярод ахвяраў выбухаў у Бруселі былі двое грамадзян Злучаных Штатаў.

«Злучаныя Штаты смуткуюць разам з вамі па любімых і блізкіх людзях, у тым ліку амерыканцах, якіх у нас жорстка адабралі, і моляцца за пацярпелых у выніку гэтых подлых нападаў», - заявіў дзяржсакратар Джон Керы пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Бельгіі Шарлем Мішэлем.

«Je suis bruxellois. Ik ben Brussel («Я бруселец»)», — сказаў Кэры на французскай і галандскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?