Ня менш за 22 чалавекі загінулі ў выніку трох выбухаў сьмяротнікаў у горадзе Адэн, на поўдні Емэну. Відавочцы таксама паведамляюць пра дзясяткі параненых, сярод якіх ёсьць жанчыны і дзеці.

Выбухі адбыліся на кантрольна-прапускных пунктах. У адным выпадку хуткая дапамога, якой кіраваў сьмяротнік, выбухнула ля армейскага КПП. Яшчэ два выбухі былі зьдзейсьненыя на дарозе, што вядзе да базы, якую выкарыстоўвалі войскі арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй, перадае ВВС.

Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Узброены канфлікт у Емэне працягваецца з 2014 году. Паўстанцы-хусіты і ляяльная экс-прэзыдэнту Алі Абдале Салеху частка арміі супрацьстаяць войскам выгнанага імі прэзыдэнта Абд Рабу Мансура Хадзі, якіх падтрымліваюць сілы арабскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?