Толькі ў канцы мінулага тыдня быў праведзены шэраг акцый абаронцаў архітэктурнай і ляндшафтнай самабытнасьці ўкраінскай сталіцы.

19 красавіка кіяўляне абаранялі ад камэрцыйнага высотнага будаўніцтва зялёныя схілы Дняпра й Аскольдаву магілу.

20 красавіка, нягледзячы на дрэннае надвор’е, актывісты ўжо баранілі кіеўскі велатрэк, на якім зусім нядаўна бруіла спартовае жыцьцё, а цяпер навезеныя будаматэрыялы для чарговага навабуду.

А 23 красавака акцыя супраць бескантрольнай забудовы Кіева прайшла перад будынкам гарадзкой рады.

Акцыі абаронцаў Кіева праходзяць мала таго што рэгулярна, але й яскрава ды запамінальна. Гэтак, на акцыі супраць будовы хмарачосу на схіле Дняпра актывісты ўсталі на хадулі (на фота), а да «суботніку» супраць зьнішчэньня велатрэку далучыліся прафэсійныя раварысты й вэтэраны роварнага спорту.

Хоць мерапрыемствы абаронцаў Кіева маюць падкрэсьлена непалітычны і мірны характар, дзе трэба, яны ідуць на рашучыя крокі. Гэтак, калі ахова адмовілася прапусьціць пікетоўцаў на ператвораны ў будаўнічую пляцоўку велатрэк, змыслыя маладзёны не разгубіліся й перакусілі замок кусачкамі.

Фота — Артем Чапай, saveoldkyiv.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?