26 сакавіка ў Маскве прайшоў пазачарговы з'езд партыі «Правое дело». Яна змяніла назву на Партыю росту і зацвердзіла новую сімволіку — сінюю стрэлачку.

Яе праграма — «Эканоміка росту» — была напісана лідарам партыі Барысом Цітовым разам з праімперскім эканамістам Сяргеем Глазьевым, які раней быў дэпутатам Думы ад Кампартыі.

«У Партыі росту практычна ніхто не крытыкуе кіраўніцтва краіны, — піша сайт «Медуза», — больш за тое, Цітоў прызнаваўся, што ўзгадняў свой паход у палітыку з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Вячаславам Валодзіным. Папярэднія два ўмоўна ліберальныя праекты Крамля, якімі кіраваў Міхаіл Прохараў — «Правая справа» і «Грамадзянская платформа» — праваліліся», — адзначае «Медуза».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?