У сакавіку летась аўстралійскаму фанату «Лестэра» Тоні Скефінгтану паставілі страшны дыягназ — рак апендыкса. Лекары сцвярджалі, што Тоні у найлепшым выпадку засталося жыць не больш за месяц, але ён да гэтага часу працягвае змагацца. Пры гэтым фан «лісіц», які заўзее за клуб ўсё жыццё, сцвярджае, што менавіта любоў да «Лестэра» дапамагае яму супрацьстаяць хваробе.

Тоні нарадзіўся і вырас у Аўстраліі, але мае брытанскія карані - яго дзядуля і бабуля родам з вёсачкі Скефінгтон, што ў графстве Лестэршыр. Адсюль у 51-гадовага бацькі траіх дзяцей і такое прозвішча.

«Выратаванне клуба ад вылету з прэм'ер-лігі ў мінулым сезоне надало мне сіл, — прызнаецца былы афіцэр паліцыі Скефінгтон. — Калі ж каманда сенсацыйна пачала лідзіраваць у гэтым сезоне, я даў сабе ўстаноўку, што не памру, пакуль «лісы» не стануць чэмпіёнамі». На канец мінулага года ён азначыў сабе мэту — упершыню ў жыцці наведаць адзін з матчаў «Лестэра», але стан здарояў, які пагоршыўся, не дазволіў Тоні злятаць на «Кінг Пауэр Стэдыум».

Не так даўно пра свайго адданага фаната і яго хваробу даведаліся гульцы «Лестэра» і вырашылі паслаць Тоні вымпел клуба з подпісам ўсіх гульцоў першай каманды разам з фота любімага гульца Эндзі Кінга.

«Я цяпер не ў лепшай форме, але калі фота з Кінгам прыйшло на маю электронную пошту, быў гатовы ўцячы з лякарні, каб з усімі падзяліцца гэтай радасцю. Я прасякнуўся сімпатыяй да Кінга яшчэ з тых часоў, як каманда гуляла ў Лізе 1», — прызнаецца Скефінгтон.

А яшчэ Тоні вельмі спадзяецца, што згуляе яго стаўка на перамогу «Лестэра» у букмекерскай канторы. У пачатку гэтага сезону ён даручыў жонцы зрабіць стаўку ў суадносінах 3000/1 — не дзеля грошай, а каб быў яшчэ адзін стымул супрацьстаяць хваробе.

«Ведаеце, я сказаў жонцы Донне, каб яна паставіла 2 аўстралійскіх даляра, але яна выпадкова націснула яшчэ адну кнопку і паставіла 20! Што ж, калі «Лестэр» выйграе, гэта будзе добрая падтрымка для маёй сям'і. Але грошы, вядома, не галоўнае».

У апошні час Тоні стала зусім дрэнна — калі чарговая хіміятэрапія не дасць выніку, ён у лепшым выпадку дажыве да канца красавіка. Зрэшты, Скефінгтон разлічвае яшчэ пазмагацца і ўсё ж ўбачыць, як Уэс Морган ў маі падыме над галавой чэмпіёнскі трафей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?