У гістарычным цэнтры Віцебска нявеста, і, як мяркуецца, яе маці, збілі жаніха. Інцыдэнт быў зняты 26 сакавіка на відэарэгістратар машыны, што ехала ззаду.

Аўтамабіль з вясельнага картэжа прытармазіў ля прыпынку. З машыны выскачыла нявеста і стала біць букетам жаніха. Затым да маладых людзей падбегла жанчына ва ўзросце, як мяркуецца, — маці нявесты, якая пусціла ў ход сумачку.

Што выклікала такую агрэсію ў дачыненні да маладога чалавека — невядома. Адзначаецца, што здарэнне было знятае ў гістарычным цэнтры Віцебска, менавіта туды адпраўляюцца маладыя людзі для фотаздымкаў і гулянняў пасля афіцыйнай цырымоніі ў загсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?