У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ* мінскія «Цмокі» 27 сакавіка прайгралі ў гасцях грузінскай «Віце» з лікам 80:81 (19:16, 18:23, 25:19, 18:23).

Цікава, што да гэтага ў «Віты» было 26 паразаў і ніводнай перамогі.

У «Цмокаў» цяпер 8 перамогаў і 16 паразаў і 12-е месца.

Наступны матч — 3 красавіка ў Мінску супраць лідара — маскоўскага ЦСКА (26 перамогаў і 2 паразы)

***

Адзіная ліга ВТБ — баскетбольны турнір, у якім бяруць удзел 16 камандаў: 9 з Расіі, па адной з Беларусі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Грузіі, Казахстана, Чэхіі. Клубы гуляюць паміж у два колы (30 тураў), у плэй-оф выходзяць 8 камандаў.

«Цмокі» сёння пазбавіліся нават тэарэтычных шанцаў на плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0