Сацыяльная сетка Facebook выпадкова адправіла карыстальнікам па ўсім свеце апавяшчэнне аб уключэнні Safety Check - функцыі, якая дазваляе даведацца, ці ўсё ў парадку з вашымі блізкімі, якія апынуліся паблізу зоны тэракту або прыроднай катастрофы.

«У вас усё ў парадку? Падобна на тое, што вы знаходзіцеся ў зоне выбуху ў Lahore, Pakistan. Паведаміце сябрам, што вы ў бяспецы», — гаворыцца ў паведамленні Facebook.

У кампаніі заявілі, што выпадкова ўключылі Safety Check для тых, хто знаходзіцца ўдалечыні ад Пакістана. Колькі менавіта людзей атрымалі паведамленне, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?