На дзьве гадзіны спазьніліся пасажырскія цягнікі, прыбыцьцё якіх чакалася пасьля чатырох гадзінаў дня ў панядзелак. Прычынай затрымкі сталася аварыя за Драгічынам. Тут сышоў з рэект адзін з вагонаў чыгуначнага саставу. Ужо пасьля 20-й гадзіны яе пасьледкі былі ліквідаваныя й рух аднавіўся.

Папярэдняе разьбіральніцтва паказала, што прычнай здарэньня была расколіна, якая зьявілася ў колавай цялежцы расейскай вытворчасьці. Параўнальна нядаўна вагон рамантаваўся ў Бранску. Як запэўніла кіраўніцтва Берасьцейскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, віны нашых чыгуначнікаў у аварыі няма.

Паводле: Фёдар Муха, «Рэспублiка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0