AFP

AFP

Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе сярод натоўпу ў парку на ўсходзе Пакістана ў нядзелю, 27 сакавіка. У выніку выбуху загінула прынамсі 70 чалавек, з іх 29 дзяцей, яшчэ больш за 200 чалавек параненыя. Атака адбылася ў выбарчай акрузе прэм'ера краіны Наваза Шарыфа, у горадзе Лахор у Пенджабе.

Выбух адбыўся каля парковачнай зоны парку Гульшан-э-Ікбал, непадалёк ад ўваходных варот і за некалькі метраў ад дзіцячых арэляў. Прадстаўнік паліцыі Хайдэр Ашраф удакладніў, што смяротнік мэтанакіравана ішоў да дзіцячай пляцоўкі, калі людзі гулялі ўвечары ў парку.

Адказнасць за напад узялі пакістанскія талібы. Яны заявілі, што мэтай нападу былі мясцовыя хрысціяне, якія святкавалі Вялікдзень. 

AFP

AFP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0