Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
бел / рус
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Ніна
  • Конкурс сэлфі
  • Беларускія гераіні
  • Тэхналогіі
  • Тэлефанія
  • Навука
Навука

Гонар павінен быць!

Адзенне з Беларусі з дастаўкай па ўсім свеце
honar.by
Фота 4 з 5
28.03.2016 / 11:31

Канферэнцыя ў Лондане сабрала беларускіх навукоўцаў, што працуюць ці вучацца на Захадзе 8

Прысутнічаў і беларускі дыпламат, які запрасіў у Беларусь замежных маладых даследчыкаў.

Шматлікія стыпендыяльныя праграмы, новыя тэхналогіі і проста глабалізацыя заахвочвае маладых беларусаў да навуковай кар’еры на Захадзе. Колькасць і значнасць такіх людзей у сацыяльных навуках расце, гэта паказала прысвечаная Беларусі міжнародная канферэнцыя, што прайшла на мінулым тыдні ў Лондане.

Асноўнымі арганізатарамі канферэнцыі выступілі Цэнтр Астрагорскага і Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана.

Падзея пад назовам «Канферэнцыя «Беларусістыка ў ХХІ стагоддзі» можа выглядаць сумнай, толькі калі не ўглядацца ў яе праграму. Спіс выступоўцаў прапануе самыя розныя погляды на Беларусь — ад гісторыі сярэднявечнай магіі і вядзьмарства да класічнага рэалізму міжнародных адносінаў.

Гэты ж спіс кажа яшчэ пра адну дэталь: уважліва ўглядаюцца ў Беларусь і ў амерыканскым Гарвардзе, і ў брытанскім Оксфардзе. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы маладым беларускім даследчыкам, якія здольныя камунікаваць зразумелымі Захаду катэгорыямі і стылем.

Гэтаксама расце цікаўнасць да Беларусі і ў адной з найбольш значных сталіц Еўропы – Лондане.

«Праз шмат гадоў дыскурс Беларусі цяпер лепей прадстаўлены ў Лондане», — кажа Караліна Мацкевіч, якая даследуе Біблію і выкладае ў Гітрапскім каледжы Лонданскага ўніверсітэта. Яна звяртаецца да аўдыторыі канферэнцыі ў Каралеўскім нацыянальным гатэлі ў самым цэнтры навуковага жыцця Лонадана — побач з дзясяткамі каледжаў і інстытутаў Універсітэцкага Каледжа Лондана (UCL).

У гэтым вялізным універсітэце працуюць некалькі прафесараў, якія вывучалі Беларусь. Гэта прафесар Эндру Уілсан, прафесар Макмілін (ён распачаў канферэнцыю ў лонданскай Бібліятэцы Скарыны, зрабіўшы невялікую лекцыю пра палітычныя матывы ў вершах такіх маладых паэўтаў, як Марыя Мартысевіч ці Віталь Рыжкоў). Але многія з іх ужо рана ці позна завершаць кар’еру. Хто тады будзе распавядаць пра Беларусь Захаду? Верагодна, гэтым зоймуцца маладыя даследчыкі: «Усё болей гісторыкаў і даследчыкаў сацыяльных навукаў з Беларусі працуюць на Захадзе», — дадае доктар Мацкевіч.

Сёлетняя Лонданская канферэнцыя, бадай, самая вялікая падобная падзея, прысвечаная сацыяльным навукам Беларусі пасля штогадовага ўжо Кангрэсу беларусістаў у Коўне ў Літве.

Лонданская падзея арганізаваная літаральна некалькімі людзьмі. Найперш асацыяваным прафесарам універсітэта Заходняга Лондана Яраславам Крывым — выпускніком Гарварда, які рэдагуе адроджаны ангельскамоўны часопіс пра нашу краіну The Journal of Belarusian Studies і з’яўляецца адной з ключавых асобаў Англа-Беларускага таварыства.

«Канферэнцыя ў першую чаргу павінна прыцягваць ангельскамоўных даследчыкаў, папулярызаваць вывучэнне Беларусі і дапамагаць наладжваць новыя сувязі сярод замежных навукоўцаў, — кажа Яраслаў Крывой. — На мой погляд, сёлетняя падзея выдатна справілася з гэтай задачай».

Падобныя да сёлетняй канферэнцыі падзеі вельмі важныя для развіцця любой навукі, бо яны дазваляюць даследчыкам нарэшце асабіста сустрэцца і абмеркаваць усё тое, чым яны займаюцца цягам, часам, усяго жыцця. Удзел у падобных падзеях яшчэ і справа прэстыжу, таму заходнія ўніверсітэты звычайна шчодра фінансуюць удзел сваіх супрацоўнікаў у іх.

Але беларускія і іншыя ўсходнееўрапейскія ўніверсітэты найчасцей не могуць дасылаць людзей на заходнія канферэнцыі. Лонданская падзея не стала, на жаль, выключэннем. На ёй не было ніводнага прадстаўніка беларускіх акадэмічных установаў. Многія з удзельнікаў мелі беларускае грамадзянства. Але яны здолелі прыехаць таму, што працуюць ці пішуць дысертацыі на Захадзе.

Вядома, праца ва ўніверсітэтах Берліна ці Гарварда аддаляе ад Беларусі. Але ж многія з такіх беларускіх даследчыкаў — маладыя людзі, прадстаўнікі першага пакалення, выхаванага ў незалежнай краіне. Амаль усе яны выдатна размаўляюць па-беларуску, валодаючы пры гэтым як мінімум дзвюма замежнымі мовамі, а працуюць звычайна на ангельскай. І гэтыя людзі ўжо цяпер крок за крокам замацоўваюць Беларусь у сусветным кантэксце сацыяльных навукаў — сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі і мастацтвазнаўстве.

«Алексіевіч не стане яднаючай фігурай»

Напрыклад, Іна Шахрай з універсітэта Гумбальта ў Берліне калісьці была студэнткай юрфака БДУ. Цяпер яна вывучае, як Нобелеўская прэмія Святланы Алексеевіч можа паўплываць на грамадства Беларусі. Яе выснова несуцяшальная: Алексеевіч наўрад ці стане яднаючай фігурай для нашага грамадства.

Іншы даследчык, Дзмітры Суслаў, які скончыў БДУ у 2010 годзе, а цяпер піша доктарскую працу ва UCL пра тое, што ён называе «грамадскім мастацтвам». У Беларусі любое мастацкае выказванне можа быць небяспечным, таму і ягонае даследаванне балансуе на мяжы палітыкі і культуры. Паводле Дзмітрыя, цяпер беларускія скульптары, якія спрабуюць выстаўляць свае працы ў Мінску, часам нелегальна, імкнуцца адваяваць грамадскую прастору ад уладаў. І ў кагосьці гэта нават атрымліваецца.

Песімізм і Расія

Палітыка і міжнародныя адносіны — галіна, дзе Беларусі цяпер надаецца, напэўна, найбольш увагі. Пра гэта сведчыць колькасць наведвальнікаў адпаведных дыскусій канферэнцыі і разнастайнасць удзельнікаў гэтых дыскусій.

Урэшце, і тут высновы беларускіх і замежных даследчыкаў не вельмі пазітыўныя.

Апошнія выбары сведчаць, што беларусы згодныя на новы «кантракт з уладамі» (Юлія Брэль, Універсітэт Дэлавера, ЗША).

У гэты ж час беларускія ўлады не спяшаюцца разрываць свае стасункі з Расіяй, хоць і паводзяць сябе з ёй больш асцярожна, чым раней (Пол Гансбары (Paul Hansbury), Каледж Святога Антонія, Оксфард, Вялікабрытанія).

Што да альтэрнатываў Расіі, то Кітай наўрад ці можна стаць ёй. Як высвятляецца, кітайскія прадпрымальнікі і ўлады бачаць Беларусь як нешта кшталту «зямлі цноты» ў эканамічным сэнсе (Пітэр Брага (Peter Braga), Універсітэцкі Каледж Лондана).

Брытанскія навукоўцы прадракаюць Лукашэнку самыя цяжкія часы

Песімізм панаваў і на заключнай падзеі Лонданскай канферэнцыі — штогадовай лонданскай лекцыі па беларускіх даследаваннях. Гэтым разам чытаць яе быў запрошаны прафесар Украінскіх даследаванняў UCL Эндру Уілсан, які ўжо некалькі дзясяткаў гадоў вывучае Беларусь.

Прафесар Уілсан спрабуе патлумачыць тое, як Аляксандр Лукашэнка здолеў «выжыць» — захаваць сваю ўладу цягам апошніх 20 гадоў. Але тыя 20 гадоў, кажа прафесар, могуць падацца Лукашэнку даволі лёгкім часам у параўнанні з тым, што яго можа чакаць у бліжэйшыя пяць год. І адным з галоўных выклікаў для беларускай улады можа стаць расейская медыяпрапаганда. Аднак што рабіць з ёй, улады, выглядае, пакуль не вырашылі.

Прафесар Уілсан не прапанаваў дакладнага рэцэпта захавання ўлады для Лукашэнкі ці захавання беларускай дзяржаўнасці пры нарастаючай пагрозе з боку Расіі. Аднак заўвагі брытанскага прафесара, верагодна, хутка трапяць на сталы беларускага кіраўніцтва. За ўсімі выступамі канферэнцыі ўважліва сачыў першы сакратар беларускай амбасады ў Лондане Кірыл Зямцоў. Ён жа зрабіў сімвалічным жэст напрыканцы падзеі, запрасіўшы ў Беларусь замежных маладых даследчыкаў на Летнюю школу беларусістыкі. Бясплатная летняя школа, дзе пакрываецца нават віза, — рэдкая з’ява. Яна мусіць прыцягнуць тых замежнікаў, што хацелі б вывучаць беларускую мову і культуру, а таксама «актуальныя беларускія пытанні».

Выглядае, што нарэшце Беларусь пачынае адкрывацца свету не толькі праз новае пакаленне, якое вывучае Беларусь за мяжой, але і праз нясмелыя крокі самой беларускай дзяржавы.

Алесь Герасіменка

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
У Егіпце знайшлі шкілет дзесяціметровага тытаназаўра 6
Акадэмія навук рыхтуе канферэнцыю да 100-годдзя БНР 4
Што адбылося са школьнікам, які не спаў 11 сутак запар 4
Навукоўцы нарэшце расшыфравалі пачатак таямнічага манускрыпта Войніча XV стагоддзя 10
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
0 0
Guinness / Адказаць
28.03.2016 / 13:12
ва ўсіх перапісалі адрасы родных, каб было каго браць ў закладнікі.
0 0
мянчук / Адказаць
28.03.2016 / 13:32
'' – Каб я быў дарадцам прэзыдэнта, то настойліва параіў бы у аб’яднацца з Нямеччынай ці з Ангельшчынай, – вяртаючыся з працы, бянтэжыў ён нечаканымі палітычнымі канцэптамі слухачоў у грамадзкім транспарце. – ...Праз трыццаць-пяцьдзясят гадоў сусьветны акіян падымецца на 5 мэтраў, – цьвердзіў ён жонцы ўвечары, мыючы посуд пасьля сямейнай вячэры, – значыць Ангельшчына, Нідэрлянды і некаторыя іншыя эўрапейскія дзяржавы апынуцца пад вадой. – Яны, гэныя ангельцы і галяндцы, вымушаны будуць шукаць прытулку на нейкіх іншых жыцьцёвых абшарах, – тлумачыў ён жонцы ўвечары кладучыся спаць. У суботу, перакопваючы на цесьцевым гародзе глебу і ўзьбіваючы грады пад восеньскі пасеў морквы, ён з ахвотай дзяліўся напрацаванымі думкамі зь цесьцем-пэнсіянэрам, які з задавальненьнем слухаў свайго разумнага, а можа нават геніяльнага зяця. – Мы сёньня павінны вызначыць, з кім аб’яднацца нам лепш: з ангельцамі ці галяндцамі. Сусьвет у ХХI стагодзьдзі ахоплівае працэс глябальнага аб’яднаньня. Аб’яднацца з Брытаніяй – гэта значыць зрабіць вельмі моцны супэрход!'' ''Маўчы і будзь хітрым''. Кастусь Травень. ''бЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА'' Англічане рыхтуюцца для перасялення на кантынент пасля сусветнага патопу.
0 0
другая спроба / Адказаць
28.03.2016 / 15:01
"Апошнія выбары сведчаць, што беларусы згодныя на новы «кантракт з уладамі» (Юлія Брэль, Універсітэт Дэлавера, ЗША)". Нешта недазволенае ў маім пытанні, што яго не змясцілі? І тым не менш, адкуль робіцца такая выснова? З Лідкіных адсоткаў, якія былі сфальсіфікаваныя? ці можа з-за таго, што тыя, хто сапраўды не выбіраў перасядзента не выказалі абурэнне на Плошчы? Ну хоць намякніце на правільны адказ!
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 8 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Хто такі Нікол Пашынян, які змяніў уладу ў Арменіі
У мінскім каледжы з'явіцца спецыяльнасць «візуальны мерчандайзар»
Сотні тысяч людзей у цэнтры Ерэвана святкавалі сыход Саргсяна ВІДЭА. Што сказаў Пашынян
Дадон хоча вярнуць Малдове гістарычны сцяг 12
Аракелян аб прычынах правалу Саргсяна: «У каўказскіх народаў не прынята цярпець пагрозы» 5
Жыхары Арменіі святкуюць адстаўку Саргсяна ВІДЭА 8
В.а. кіраўніка Арменіі будзе намеснік Саргсяна Карапецян 2
Усяго патроху
Свет цудоўны: натхніцеся ФОТАМ сабакі з Валожыншчыны 10
Гродна ў выходныя наведалі каля 2 тысяч бязвізавых турыстаў
Шашлык, які перастаў быць раскошай: старыя рэцэпты і новыя 8
У феміністак з'явіліся ўласныя шрыфт і азбука 9
Ірына Кабасакал павянчалася і змяніла прозвішча ФОТА 50
Блогерка паслухала парады крытыкаў і зрабіла сваё цела «ідэальным». Атрымаўся монстр ВІДЭА 11
На Зямлі пачалася нечаканая магнітная бура 17
Спорт
Мэсі да апошняга вагаўся, ці варта яму прыабняць жонку калегі ВІДЭА
што б вы параілі яму?
11
Буфон падумвае працягнуць кар'еру ў Аргенціне
Брэсцкае «Дынама» пакуль не гатовае да барацьбы за чэмпіёнства 4
Беларускія гімнасты ўзялі тры медалі на ЧС у Бельгіі 2

Вынікі трэцяга тура: БАТЭ ў лідарах, за ім «Віцебск» і «Дынама» 2
У Доме футбола затрымалі дзіцячага арбітра Юрыя Талкачова 15
Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынгу тэнісістак 2

Лукашэнка: У школах мала ўвагі ўдзяляецца спорту 9
Беларусь узнялася на 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Здарэнні
Пад Рагачовам на мужчыну напаў шалёны кот 8
Каб знаёміцца з хлопчыкамі, вывучаў псіхалогію — затрымалі педафіла, які згвалтаваў 12 дзяцей 4
13 кубачкаў кавы і забраныя мабільнікі: за дзядуху судзяць сяржанта з Печаў 13
Ратавальнікі адгаварылі берасцейца ад суіцыду. Той не мог знайсці працу 4
У Літве паліцэйскія абвінавачваюць беларуса ў «п'яным» ДТЗ і супраціве, а ён іх — у збіцці 10
У судзе Барысаўскага раёна пачынаюцца працэсы над вайскоўцамі з Печаў, не звязаныя са справай Коржыча 2
У Барысаўскім раёне двое беспрацоўных спілавалі 12 векавых дрэў 3
Тэхналогіі
Дураў даў свой мэйл з просьбай дасылаць інсайды адносна метадаў уладаў Расіі 5
МТС 1 мая павышае кошт паслуг сувязі 1
У Крамлі заявілі, што карыстаюцца Telegram

Раскамнагляд папрасіў суд заблакаваць Telegram 11
Жыллё дзяўчат, якія жывуць адны, прапанавалі абараніць ад злачынцаў з дапамогай праекцый мужчын 9
Карысная інфа
Надвор'е на тыдзень: дажджы і навальніцы

У Мінску ўсталююць дзесяць новых светлавых кампазіцый: на вуліцы Прытыцкага з'явяцца «Лосі», а на праспекце Дзяржынскага — «Зубр» 1
Вецер дасягаў 27 м/с. 15 населеных пунктаў у краіне пацярпелі з-за яго наступстваў
У Беларусі пахаладала, сёння ў Мінску чакаецца не больш за +12

На Нямізе адкрыўся двухпавярховы рэстаран «Лідо» 5
Гарачую ваду ў Мінску пачнуць адключаць ужо з 2 мая
+ спіс вуліц, дзе адключаць ваду першымі
5
Здароўе
У Мінску зафіксаваны выпадак адру
У Маларыцкім раёне зафіксаваны адзёр. Усе хворыя былі не прышчэпленыя 1
Навукоўцы знайшлі сувязь паміж менапаўзай і хваробай Альцгеймера
Як разлічваць час сну так, каб лёгка прачнуцца раніцай: парады псіхатэрапеўта 10
Адукацыя
У мінскім каледжы з'явіцца спецыяльнасць «візуальны мерчандайзар»
Інстытут журналістыкі БДУ рэарганізуюць у два факультэты 6
Цэнтр «Крочым разам» стварае праект «Анлайн-адукацыя для дашкольнікаў» — арганізацыйная сустрэча 14 красавіка 1
Стала вядома, калі пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ 1
Рэлігія
Прадстаўнік БПЦ: «Канстанцінопаль для нас бабуля, РПЦ мацярынская для нас» 46

Сусветны патрыярхат разгледзеў пытанне Парашэнкі пра асобную царкву 34
Парашэнка: Канстанцінопаль дасць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве 73
Пінскай каталіцкай семінарыі пагражае закрыццё 96
У нядзелю ў Курапатах памоляцца аб ахвярах рэпрэсій 2
Мова
Якую частку цела беларусы называюць «грыбы»? КАРТА 20
Мова наша: куёўціць, куёўдзіць 15
Як у беларускіх гаворках называлі жанчыну, якой дома не сядзіцца? КАРТА 32
Здагадаецеся, што такое прасавідла?  19
Аўто
На М1 шмат аварый праз пясчаную буру ФОТА, ВІДЭА
абноўлена
22
Новы сэрвіс Памежнага камітэта прадказвае, колькі давядзецца стаяць у чарзе на мяжы 1
Будзьце пільнымі: у месцах рамонту на МКАД усталяваныя камеры хуткасці, якія ловяць кіроўцаў на 70 км/г 4
Масква стала еўрапейскім лідарам па тым, колькі часу жыхары праводзяць у аўтамабільных заторах 8
Эканоміка
Расійскі мільярдэр Гуцэрыеў пабудуе школу ў «Драздах-2» 7
ЗША гатовыя зняць санкцыі з «Русала», калі Дзерыпаска адмовіцца ад кантролю над ёй 4
23 красавіка рубель умацаваўся да еўра

Уплыў ЕАЭС: імпарт з Расіі імкліва расце, адмоўнае сальда павялічваецца 12
Прапанова кватэр у Мінску вырасла да $1300 за метр упершыню ад пачатку 2016 года 10
Меркаванні
Што напісалі пра 100-годдзе Беларусі ў Нямеччыне 6
Класкоўскі: «Клуб рэдактараў» — гэта днішча 40
Месца для беларускай мовы няма, затое для кітайскай — калі ласка ФОТАФАКТ 51
Візіянерскі выступ Віктара Пракапені ў «Мінск-Арэне»: прафесіі будучыні, капеечная энергія, праекты несмяротнасці 43
Гісторыя
«Арганіст». Як Адольф Клімовіч сем гадоў хаваўся пад носам у савецкіх спецслужбаў 23
На дне праліва ў Даніі знайшлі падлодку, магчыма, з золатам 8

Як з магілёўскага друкара праз маскоўскага цара доўг спаганялі 8
Як у сярэднявечным Полацку «посцілі коцікаў» на сцяне царквы 14
Ад готыкі да мадэрну: інтэлектуальны гайд па Вене для самых культурных падарожнікаў ад Віктара Марціновіча
Ад Лондана да Баку, ад Хельсінкі да Стамбула: міжнароднае прызнанне БНР і Савецкай Расіі за той жа перыяд у параўнанні  35
Эксперт сцвярджае, што раскрыў таямніцу будаўніцтва Стоўнхенджа  4
Крашанкі на гарадзенскі манер — для тых, хто любіць інакшае 8
Культура
«Крыжовыпаходдзяцей»: рэдкі для Мінска зусім эксперыментальны спектакль 
23 красавіка ㅡ Дзень кнігі ў «Галіяфах»

22 красавіка — «Стары Ольса» запрашае перанесціся ў Менск 1499 года 5
Зянон Пазняк выпусціў новую кнігу 15
Стартуе конкурс на стварэнне арт-прыпынку на радзіме Алеся Адамовіча
29 красавіка — унікальная магчымасць: праплыць цеплаходам па Прыпяці 3
Памёр знакаміты акцёр, які быў ростам 80 сантыметраў. Ён здымаўся ў «Гары Потэры» 14
Топ-5 лёгкіх кніг па-беларуску, каб распачаць сезон чытання на свежым паветры 3
Навука
Што адбылося са школьнікам, які не спаў 11 сутак запар 4
У Егіпце знайшлі шкілет дзесяціметровага тытаназаўра 6
Навукоўцы нарэшце расшыфравалі пачатак таямнічага манускрыпта Войніча XV стагоддзя 10
Акадэмія навук рыхтуе канферэнцыю да 100-годдзя БНР 4

Астраномы мяркуюць, што знайшлі дзве планеты, на якіх ёсць жыццё 6
Даследчыца з Масквы сцвярджае, што ажыццявіла халодны ядзерны сінтэз пры дапамозе бактэрый 34
Ілан Маск вызначыў дату запуску ракеты Falcon Heavy на Марс з чырвоным роўдстэрам Tesla на борце 2
Знойдзеная ў Ізраілі сківіца вымусіць перапісаць гісторыю чалавецтва 43
Каханне і сэкс
Playboy выбраў самую сэксуальную дзяўчыну інстаграма 15
Станіку знайшлі замену 7
«Атрымлівала асалоду ад кожнай хвіліны»: чэшская біятланістка распавяла пра свой першы сэкс  40
People назваў самую прыгожую ў свеце жанчыну ФОТАФАКТ 5
Тытул «Міс Расія 2018» заваявала студэнтка з Чувашыі ФОТА 65
Кандытар-бізнэсовец з Жодзіна пачаў весці адкрыты гей-блог: «Хачу паказаць, што мы — звычайныя» 374
Самыя гарачыя дзяўчаты Дня Волі (з хлопцамі і без) ШМАТ ФОТА 33
Свет
Хто такі Нікол Пашынян, які змяніў уладу ў Арменіі
Жыхары Арменіі святкуюць адстаўку Саргсяна ВІДЭА 8
Сотні тысяч людзей у цэнтры Ерэвана святкавалі сыход Саргсяна ВІДЭА. Што сказаў Пашынян
В.а. кіраўніка Арменіі будзе намеснік Саргсяна Карапецян 2
Дадон хоча вярнуць Малдове гістарычны сцяг 12
Пасля адстаўкі Саргсяна Масква падтрымала пратэстуючых у Арменіі 11
Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі аб'ядналіся супраць завышаных тарыфаў на курсы кіравання аўтамабілямі
Афіша
У Мінску пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» 

Пра што спявалі беларускія мужчыны?
«На варотах серп і молат, а ў хаце смерць і голад» 4
Віктар Марціновіч прачытае лекцыю пра Эдуара Манэ — мастака, якія вызначыў, якім быць сучаснаму мастацтву 1
Пастэрнак і Жвалеўскі ў кнігарні «Логвінаў»

Дзень ушанавання памяці паўстанцаў пройдзе ў Плябані 21 красавіка
Галоўнае
Хто такі Нікол Пашынян, які змяніў уладу ў Арменіі
Сотні тысяч людзей у цэнтры Ерэвана святкавалі сыход Саргсяна ВІДЭА. Што сказаў Пашынян
У Мінску зафіксаваны выпадак адру
Жыхарка Польшчы кінулася ў раку па свайго сабаку — і трапіла ў Беларусь 7
У кабінеце дарадцы Пуціна па інтэрнэце знаходзіцца партрэт Сталіна ФОТА 5
Аракелян аб прычынах правалу Саргсяна: «У каўказскіх народаў не прынята цярпець пагрозы» 5
Дадон хоча вярнуць Малдове гістарычны сцяг 12
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Шашлык, які перастаў быць раскошай: старыя рэцэпты і новыя 8
Свет цудоўны: натхніцеся ФОТАМ сабакі з Валожыншчыны 10
Віктар Марціновіч у гасцях у Святланы Алексіевіч. ФОТА з Дома Чыжа 26
Украіна рэфармуе сістэму аховы здароўя: у чым сутнасць перамен 11
Рэклама на NN.BY
Фота / Відэа
ЗША і Расія высвятляюць, чые скафандры лепшыя 4
Жыхары Арменіі святкуюць адстаўку Саргсяна ВІДЭА 8
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Пара МЗС РФ абвінаваціць Вялікабрытанію…
Анекдот. Раскамнагляд заблакаваў Рай
Анекдот. Доктар, вы мяне пазналі?
Самае чытанае
Серж Саргсян сышоў у адстаўку: «Я не меў рацыі. Я пакідаю пасаду кіраўніка краіны» 98
Статкевіч: Заўтра Лукашэнка абвесціць аб рэферэндуме 28
Ерэван ахоплены пратэстамі. Да дэманстрантаў далучыліся вайскоўцы ВІДЭА ЎЖЫВУЮ 47
Ірына Кабасакал павянчалася і змяніла прозвішча ФОТА 50
Playboy выбраў самую сэксуальную дзяўчыну інстаграма 15
Самае лайканае
Беларусы ў Польшчы выкідалі смецце з вокнаў машыны. Рэакцыя іншага кіроўцы была для іх нечаканаю ВІДЭА 141
Суботнік Качанавай: два чалавекі капаюць, чатыры фатаграфуюць ФОТАФАКТ 49
Полацкія чыноўнікі закупілі для суботніка сабе і Качанавай польскія курткі па $50 ФОТЫ 67
Серж Саргсян сышоў у адстаўку: «Я не меў рацыі. Я пакідаю пасаду кіраўніка краіны» 98
Абсурд на абсурдзе: як віцебская міліцыя змагаецца з сектантамі, якія адзначалі Дзень Канстытуцыі 23
Гарачыя тэмы
На ўкраінска-беларускай мяжы затрыманы журналіст Зміцер Галко, яму пагражае да шасці гадоў няволі 47
Ларыса Геніюш: абсалютная гераіня. Невядомыя факты 27
Полацкія чыноўнікі закупілі для суботніка сабе і Качанавай польскія курткі па $50 ФОТЫ 67
Суботнік Качанавай: два чалавекі капаюць, чатыры фатаграфуюць ФОТАФАКТ 49
Маці Коржыча: Салдат, застрэлены ва Уруччы з танкавага кулямёта, быў сведкам па справе 44
Мінскі гопнік стаў героем інтэрнэту: праехаў па газоне, пабіўся з відавочцам і атрымаў у вочы балончыкам. А ў выніку зняў штаны ВІДЭА 66
«Краіна нацыяналістаў, якія адзін за аднаго гарой, а з мяне робяць вырадка!» — беларус распавёў сваю версію канфлікту з літоўскай паліцыяй 72
Трамп абурыўся цэнамі на нафту 33
Беларусы ў Польшчы выкідалі смецце з вокнаў машыны. Рэакцыя іншага кіроўцы была для іх нечаканаю ВІДЭА 141
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Edvard-litvin
23.04.2018 / 21:59
 дык той сьцяг па іншаму выглядаў    
Anti social social club.
23.04.2018 / 21:59
Глыба!
Железный Дровосек
23.04.2018 / 21:57
рабство у них в крови.Любят кнут.Ничего не попишешь - гены.300 л…
Поц
23.04.2018 / 21:56
Спиртное сигареты ,секс...они нашли друг друга.
Кот Мартын
23.04.2018 / 21:54
Ок, Зачем вы тов. католики ведьм жгли ?
Прыватныя абвесткі
Шукаем будучых першакласнікаў для стварэння беларускамоўнага класа ў Фаніпалі 10
Чужых дзяцей не бывае. Не праходзьце міма — вы можаце дапамагчы 11
Пайшоў з жыцця Яўген Гушча са Снова 6
Журналіст «Нашай Нівы» здыме кватэру ў Мінску 2
Беларуская мова, археалогія і гісторыя Беларусі ад вядомых выкладчыкаў для школьнікаў — бясплатна 2
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Дзякуем фундатарам НН М.Крупко, Я.Чыгіру, А.Паддубскаму, Ю.Ю., Таццяне Т., Яцюку, Сяргею Ш., Саковічу, Васільеву і асабліва Андрэю К. і Аляксею
Мінскі праграміст забяспечыў «Нашай Ніве» салодкае жыццё 49
Дзякуем фундатарам НН Вячаславу В., А.Бойку, Юліі, УН, А.Дарэўскаму, Максімовічу, А.Спадаровічу і асабліва В.Раманенку
Дзякуем фундатарам НН В.Кіпрыяновічу, Аляксандру Т., Андрэю, Ю.Ю., Кап.Газ. і асабліва Ільініч, А.Пашкевічу
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх