На латвійска-расійскай мяжы пабудаваныя першыя тры кіламетры плота, які стане адным з спосабаў для затрымання нелегальных мігрантаў, распавяла агенцтву ЛЕТА прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Яўгенія Пазняк.

Першы ўчастак плота на мяжы пабудаваны на тэрыторыі Лудзенскага ўпраўлення.

Мінімальная вышыня плота на латвійска-расійскай мяжы складзе 2,70 метра, лічачы калючы дрот, распавёў начальнік ДВА Нормунд Гарбарс.

У гэтым годзе заключаная дамова на 1,8 млн еўра, і плануецца пабудаваць 24 кіламетры плота, а ў цэлым яго працягласць складзе 92 км на асобных участках мяжы.

У цэлым на ўладкаванне памежнай паласы будзе патрачана 17 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?