Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

У 2016 годзе ў краіне павінны адбыцца парламенцкія выбары. Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што дэпутаты цяперашняга склікання павінны ўзяць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да будучай выбарчай кампаніі.

На думку кіраўніка дзяржавы, неабходна ўзмацніць працу ў акругах з насельніцтвам, аказаць мясцовым уладам дадатковую дапамогу ў вырашэнні рэгіянальных праблем. Такія меры павінны паспрыяць таму, каб у новы парламент прыйшлі актыўныя, падрыхтаваныя людзі, якія змогуць вырашаць праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтая праца на дзяржаву і ў дадзеным выпадку няма патрэбы «гуляць у нейкую незразумелую дэмакратыю».

«Адказнасць наша вельмі высокая, бо нас абірае народ. Ён бачыць нас перш за ўсё», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне працай парламентарыяў гэтага склікання. Разам з тым ён дадаў, што будзе рабіць усё для таго, каб у парламент абіраліся яшчэ больш прафесійныя дэпутаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?