Афіцыйная цырымонія пачалася з выканання гімна «Магутны Божа». У ёй узялі ўдзел валанцёры, пабрацімы беларусаў, што загінулі на Майдане і на Данбасе, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў «Правы сектар» і УНА-УНСО, а таксама жыхары Кіева.

Камандзір тактычнай групы «Беларусь», якая ваюе на Данбасе, Ігар падзякаваў украінскаму народу і валанцёрам за тое, што адзначылі такім чынам памяць Алеся Чаркашына, ягонага пабраціма Віталя Целяжэнкі і Міхася Жызьнеўскага:

На помніку змешчаныя прозьвішчы загінулых беларусаў — Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ад кулі снайпера, а таксама Алеся Чаркашына і Віталя Целяжэнкі, якія ваявалі ў складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінулі ў Данецкай вобласці ў жніўні 2015 года.

Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сцяга Беларусі, шчыт упрыгожвае герб «Пагоня». Аўтар помніка Глеб Гржабоўскі сам страціў сына падчас баёў у Данецкім аэрапорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?