Былы прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра адрэагаваў на візіт амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы грозным лістом, у якім пералічыў усе выпадкі амерыканскай агрэсіі супраць астраўной дзяржавы.

«Нам не патрэбныя ніякія падарункі ад імперыі», — гаворыцца ў звароце, апублікаваным у кубінскіх дзяржаўных СМІ ў панядзелак.

«Мая сціплая парада, каб ён падумаў і не спрабаваў развіваць тэорыі аб кубінскай палітыцы», — напісаў Кастра пра Абаму.

Ліст у паўтары тысячы слоў — першая рэакцыя Кастра на трохдзённы візіт амерыканскага прэзідэнта на Кубу. У ходзе візіту Абама заяўляў, што хоча пахаваць гісторыю халоднай вайны паміж дзвюма краінамі.

Гэта першы візыт кіраўніка ЗША ў карыбскую дзяржаву за 88 гадоў.

Абама не бачыўся з Фідэлем Кастра, аднак некалькі разоў сустракаўся з яго малодшым братам Раулем, цяперашнім лідарам Кубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?