28.03.2016 / 18:24

Чырвоная валізка Керы? У Крамлі заявілі, што супраць Пуціна рыхтуюцца «інфармацыйныя ўкіды» 25

Некалькі СМІ рыхтуюць «непрыкрытую заказную інфармацыйную атаку» на Пуціна і яго атачэнне, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Чарговы інфармацыйны ўкід, прэтэндуючы на аб'ектыўнасць, рыхтуецца ў найбліжэйшыя дні. Мы атрымалі вельмі ліслівыя запыты, складзеныя ў манеры допыту, ад арганізацыі, якая называе сябе Міжнародным кансорцыумам журналісцкіх расследаванняў», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, публікацыі рыхтуюцца ў бліжэйшыя дні ў Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі і Расіі.

«Натуральна, як вы можаце здагадацца, гаворка ідзе пра Пуціна асабіста, гаворка ідзе пра спробы дабрацца да яго сям'і інфармацыйна, гаворка ідзе пра сяброў дзяцінства Пуціна, пра бізнэсменаў, сярод якіх Кавальчук, Ротэнберг і іншыя, гаворка ідзе пра нейкія афшорныя кампаніі, пра вялікую колькасць бізнэсменаў, якіх ён і ў вочы не бачыў», — заявіў Пяскоў.

Запыт прэс-службе Крамля паступіў ад Міжнароднага кансорцыума журналісцкіх расследаванняў.

Нагадаем, у студзені намеснік міністра фінансаў ЗША Адам Шубін заявіў, што згодна са здагадкай амерыканскіх уладаў, Пуцін карумпаваны і старанна хавае свой сапраўдны памер маёмасці. У Крамлі тады назвалі расследаванне паклёпам.

0
алекс / Адказаць
28.03.2016 / 18:48
Фиговая новость на самом деле. По-хорошему о чем-то не договорились....
0
гарадзенец / Адказаць
28.03.2016 / 18:49
Не бачу ў гэтым ніякага сэнсу. Бо для ватаноў - каларадаў Пуцін гэта сьвятое. Да яго ніякі кампрамат не ліпне. Для такіх як я няма нічога такога дрэннага ці найгоршага што не зрабіў, ці быў бы гатовы ён зрабіць, бо Путлер гэта абсалютнае зло і дадаць тут няма чаго. Гэта як чорнага кабеля мазаць чорнай фарбай.
0
Юрась Беларус / Адказаць
28.03.2016 / 18:50
Я, незалежшае СМІ, рыхтую атаку. У выпадку невыпушчэння Надзеі Саўчанка з Расіі. Будзе вельмі балюча. Таму прашу пакуль па-харошаму -адпусціце.яе ва Украіну. Як мага хутчэй. Не выгадвайце момант, калі ёй будзе вельмі дрэнна - вельмі дрэнна ўсё роўна будзе бандыцкаму пуцінскаму рэжыму.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру