Адзіны гарадскі цэнтр занятасці плануюць стварыць у Мінску, паведаміла журналістам старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

«Мы выйшлі з прапановай аб перадачы камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама будынка па адрасе: вул. Берасцянская, 20. Пасля яго рэканструкцыі і перааснашчэння тут плануецца адкрыць адзіны гарадскі цэнтр занятасці», — сказала Жанна Рамановіч.

У цэнтры абсталююць залы, дзе беспрацоўныя змогуць самастойна вывучыць прапанаваныя вакансіі, пакоі для індывідуальнай работы з грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў дадатковых мерах садзейнічання занятасці насельніцтва, а таксама памяшканні для навучальных заняткаў і трэнінгаў.

Паводле слоў старшыні профільнага камітэта, такія меры дадуць магчымасць сэканоміць матэрыяльныя рэсурсы і знізіць нагрузку на спецыялістаў службы занятасці, а таксама палепшыць паслугі па працаўладкаванні, якія аказваюцца гараджанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?