Папулярная брытанская спявачка Адэль збіраецца сысці са сцэны на пяць гадоў. Пра гэта нью-ёркскаму выданню Sun паведаміла крыніца, блізкая да выканаўцы.

huffingtonpost.co.uk

huffingtonpost.co.uk

У дадзены момант Адэль гастралюе па свеце з мэтай падтрымаць свой апошні альбом пад назвай «25». Вядома, што турнэ завершыцца ў лістападзе бягучага года.

Крыніца з асяроддзя спявачкі падкрэсліла, што сваім родным Адэль сказала пра намер на пяць гадоў пакінуць сцэну. Галоўнай прычынай рашэння выканаўцы з'яўляецца яе трохгадовы сын. Паведамляецца, што Адэль не жадае прапускаць найлепшыя моманты жыцця Анджэла. Праўда, мяркуецца, што вынікам сыходу на пяць гадоў павінен стаць новы альбом выканаўцы.

Нагадаем, перад выхадам альбома «25» Адэль тры гады не вяла актыўную творчую дзейнасць, аднак гэта толькі павялічыла лік яе прыхільнікаў па ўсім свеце. У прыватнасці, дыск «25», які выйшаў у лістападзе 2015 года, на працягу доўгага часу займаў першыя пазіцыі ў сусветных чартах і біў рэкорды продажаў. Кліп на першую песню з альбома пад назвай Hello, размешчаны на партале YouTube, за 87 дзён прагледзелі больш за мільярд разоў, што на дадзены момант з'яўляецца абсалютным рэкордам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0