Аляксандр Лукашэнка ўказам ад 25 сакавіка уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці за «шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Беларусі, забеспячэнне законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры».

У прыватнасці, ордэнам Пашаны ўзнагароджаныя дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіравання справамі прэзідэнта Аляксандр Гундар, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, першы намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалай Селіванаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і пагранічнай службы адзначаныя медалямі за «адзнаку ў воінскай службе, у ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы».

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Анатоль Лазарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?