З нашага боку пазіцыя застаецца ранейшай: натуральна, гэтыя святы павінны быць выходнымі днямі, як ва ўсім хрысціянскім свеце, — сказаў прэс‑сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Петрашкевіч. — Але пазіцыю дзяржавы хай каментуюць прадстаўнікі дзяржавы».

Андрэй Петрашкевіч патлумачыў неабходнасць вольнага ад працы панядзелка:

«Падрыхтоўка да Вялікдня, сустрэчы светлага ўваскрашэння Хрыстова патрабуе ад чалавека вельмі шмат фізічных высілкаў. А ў панядзелак людзі наведваюць сваіх родных і сваякоў… Таму другі дзень Вялікадня заўсёды быў выходным у нармальных умовах».

Аляксей Мінчонак, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0