Беларуская фірма вопраткі Mark Formelle запускае ў продаж калекцыю вясна—лета 2016 пад назвай «Vyshyvankees». Частку калекцыі фірма прэзентавала ў лютым. 

Акрамя нацыянальнага арнаменту, прадстаўлена майка з беларускімі трактарамі:

Некалькі рэчаў ужо з'явіліся на сайце фірмы разам з цэнамі. Напрыклад вось такая вышымайка будзе каштаваць ад 149 900 рублёў.

А камплект для жанчын, які складаецца з льняной майкі і шортаў, будзе каштаваць ад 199 100 рублёў.

Нагадаем, што некалькі месяцаў таму, Mark Formelle выпусціла шкарпэткі з нацыянальным арнаментам.

Каштуюць такія шкарпэткі 23 900 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?