Фатограф Аляксандр Пракаповіч зняў саліста беларускага гурту «Дразды» Віталя Карпанава разам з гусямі і амаль цалкам аголеным.

Імаверна, гэта быў адказ беларускаму ўдзельніку «Еўрабачання» Аляксандру Іванову, які нядаўна зладзіў падобную фотасесію, але з ваўкамі. 

На пытанне, ці сапраўды ён зрабіў пародыю на фотасесію, Віталь адказаў «Нашай Ніве» такім чынам: «А што з Айванам было не так? Я не ў курсе. Я аголены і ён аголены, а што, больш аголеных няма»? 

Спявак спяшаўся на канцэрт і не здолеў растлумачыць, да чаго прывязаная фотасесія, але адметна іншае. У інтэрв'ю «Анлайнеру» ён заявіў, што гурт «такім чынам вырашыў паспрыяць эканоміцы роднай краіны» і падтрымаць Айвана на «Еўрабачанні». У інтэрв'ю ж «Камсамольскай праўдзе» Карпанаў адзначыў што Айван скраў яго ідэю, бо жывёлы, у дадзеным выпадку гусі, прысутнічалі на выступе гурту на беларускім адборы на «Еўрабачанне».

Такім чынам, версіі асноўнага матыву фотасесіі разыходзяцца, і ён застаўся невядомым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?