У Мінску грузавік выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з трыма машынамі, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС сталіцы Таццяна Красій.

Сёння на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы А.Кашавога сутыкнуліся грузавік, «Мэрсэдэс-Спрынтар», «Пежо-Баксёр» і «Фольксваген ЛТ-46».

Вінаватым у ДТЗ стала кіроўца «Мазды 323». Дзяўчына справакавала аварыю пры рэзкім перастройванні перад святлафорам. Грузавік, які рухаўся за ёй, каб пазбегнуць сутыкнення, выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з астатнімі аўтамабілямі.

Праз аварыю на перакрыжаванні ўтварыўся вялізны затор.

Кіроўцам шпіталізацыя не спатрэбілася. Машыны, акрамя «Мазды», атрымалі сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. Дзяўчына, якая справакавала аварыю, сваю віну прызнала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?