Намеснік Генпракурора Украіны галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціёс заявіў, што па справе аб забойстве адваката Юрыя Грабоўскага ёсць іншыя забойствы.

Пра гэта Маціёс заявіў на брыфінгу ў аўторак, адзначыўшы, што ў інтарэсах следства адказваць на пытанні журналістаў не зможа.

«Цяпер ідуць следчыя дзеянні (у расследаваньні справы аб забойстве Грабоўскага), і я магу сказаць, што гэтае забойства не з'яўляецца адзіным, ёсць іншыя эпізоды, над раскрыццём якіх мы цяпер працуем», — адзначыў Маціёс.

Акрамя таго, ён паказаў відэа, на якім Грабоўскі абяцае спыніць абарону аднаго з расійскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава.

Па словах Маціёса, гэта відэа следчыя працэсуальным шляхам атрымалі дзякуючы «воблачным тэхналогіям» на адным з IT-сэрвісаў. «Такіх відэа ёсць некалькі», — дадаў ён і не выключыў, што могуць з'яўляцца яшчэ відэа.

На відэа Грабоўскі абяцае спыніць аказваць прававую дапамогу Аляксандраву.

«Таму што я лічу немагчымым яго абараняць у гэтай справе. Я зразумеў сваю памылку», — сказаў Грабоўскі, які пасля знік, а яго цела было знойдзена пазней.

Маціёс яшчэ раз адзначыў, што ў інтарэсах следства не можа даць больш падрабязныя каментары.

«Гэта няпростае відэа. І вы можаце ўважліва ў далейшым прааналізаваць усё, што ўбачылі. І можаце выбудаваць версіі. Магу параіць — глядзіце ў корань», — адзначыў Маціёс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?