Менеджар перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа Коры Левандоўскі абвінавачваецца ў нападзе на журналістку падчас аднаго з перадвыбарных мерапрыемстваў.
Сутычка адбылася, калі Мішэль Філдс спрабавала задаць пытанне. Паводле версіі паліцыі, Левандоўскі моцна штурхнуў былую журналістку выдання Breitbart, а пасля груба схапіў яе за руку.
Інцыдэнт здарыўся яшчэ 8 сакавіка на адным з перадвыбарных мерапрыемстваў прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост у горадзе Юпітэр (штат Фларыда). Пра яго заявіла сама журналістка, якая напісала заяву ў праваахоўныя органы.
Прадстаўнік Дональда Трампа Хоўп Хікс заявіла, што Левандоўскі не прызнае сваёй віны і мае намер адстойваць сваю пазіцыю ў судзе.