Сёньня пракуратуру Менску наведалі заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» Ўладзь Лабковіч (Партыя БНФ), Ігар Рынкевіч (БСДП), Міхаіл Пашкевіч (АГП) і Алег Шапавалаў (ПКБ).

«З намі сустракаліся пракурор гораду Мікалай Кулік, ягоны намесьнік Аляксей Стук. У памяшканьні былі здымачныя групы БТ, ОНТ і СТВ, — кажа М.Пашкевіч. — Уладзя Лабковіч адразу папрасіў іх выйсьці, але пракурор пачаў гаварыць нешта пра свабоду слова. У такім выпадку, мы папрасілі, каб прысутнічалі і журналісты з нашага боку, на што яны, ясная справа, не пагадзіліся. Усё ж мы дамагліся свайго. Дарэчы, пракурор Кулік амаль адразу пачаў размаўляць з намі па‑беларуску».

Усім арганізатарам выдалі пісьмовыя папярэджаньні аб магчымай крымінальнай адказнасьці, калі «Чарнобыльскі шлях» пойдзе па незаплянаваным маршруце. Усе заяўнікі адмовіліся падпісваць гэтыя паперы.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0