30.03.2016 / 14:06

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Ніла Гілевіча 10

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча яго родным, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Творчасць Ніла Гілевіча блізкая чытачам розных пакаленняў і па праве займае асаблівае месца ў айчыннай літаратуры. У яго паэзіі знайшлі адлюстраванне высокія маральныя ідэалы, любоў да Радзімы, павага да народа», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што памяць пра Ніла Гілевіча як пра аднаго з яркіх майстроў слова захаваецца ў сэрцах прыхільнікаў беларускай літаратуры.

0
Алесь. / Адказаць
30.03.2016 / 14:27
Трэба было бараніць мову і культуру, выдаваць кнігі Ніла Сымонавіча. За 20 гадоў ні разу не паказалі па ТБ.(старыя здымкі не залічваем)...а зараз нехта кажа пра маральныя ідэалы. Пакайцеся! Дык у НІла Сымонавіча яны былі і засталіся назаўсёды. А вось як будуць жыць вашыя родныя, з чым вы застаецеся, ці ёсць у вас любоў да Радзімы, мовы, культуры?
0
Микки / Адказаць
30.03.2016 / 14:28
Мда, это был последний народный поэт и немало поживший, последние годы которого пришлись на годы правления Лукашенко. Ну ладно народные поэты и просто 80-летние, 70-летние. А 60-, 50- и 40-летние - тоже будут умирать в годы его правления? Если так, то перспектива как-то не очень.. І калі ж мы дойдзем да Беларусі?
0
Микки / Адказаць
30.03.2016 / 14:33
Мда, это был последний народный поэт и немало поживший, последние годы которого пришлись на годы правления Лукашенко. Ну ладно народные поэты и просто 80-летние, 70-летние. А 60-, 50- и 40-летние - тоже будут умирать в будущие годы его правления? Если так, то перспектива как-то не очень.. І калі ж мы дойдзем да Беларусі?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру