Ці абмяркоўваў Вашчыкоўскі абмен шпіёнамі падчас нядаўняга візіту ў Беларусь? Фота: Msz.gov.pl

Ці абмяркоўваў Вашчыкоўскі абмен шпіёнамі падчас нядаўняга візіту ў Беларусь? Фота: Msz.gov.pl

Паводле журналістаў Tvn24.pl, перамовы цягнуліся з сярэдзіны 2015 года, але абвінавачаны ў шпіянажы на тэрыторыі Беларусі польскі вайсковец вярнуўся ў Польшчу толькі ў лютым гэтага года. Была праведзеная складаная аперацыя, у якую былі ўцягнуты дыпламаты і спецслужбы.

Выпадак Сяргея Г.

Польскі капітан 18-га разведвальнага палка ў Беластоку быў затрыманы беларускай спецслужбай ў маі 2015 г. у Брэсце. Праз два дні ён пачуў прысуд — сем гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. Беларускія спецслужбы сцвярджаюць, што валодаюць доказамі яго шпіёнскай дзейнасці. Але крыніцы TVN24 сцвярджаюць, што гэта не так.

У МЗС Польшчы, на чале якога тады стаяў Схетына, была створана каардынацыйная група, якая рабіла дыпламатычныя крокі ў гэтым кірунку. У працы групы ўдзельнічаў дарадца пасольства Польшчы ў Гродне ў той час Марэк Пэндзіх. Акрамя таго, урад Польшчы вырашыў, што гэтым пытаннем будзе займацца служба ваеннай контрразведкі.

У якасці ўмовы вызвалення польскага капітана беларускі бок назваў вяртанне ў Мінск Сяргея Г., былога віцэ-консула адной з беларускіх устаноў у Польшчы, які апынуўся ў турме ў 2015 годзе. Г. спрабаваў схіляць да шпіёнскай дзейнасці студэнта з Беларусі, які і паведаміў пра гэта Агенцтву ўнутранай бяспекі (ABW).

Ці памілаваў беларуса Анджэй Дуда?

У чэрвені кіраўніцтва прыняў на сябе каардынатар спецслужбаў Марэк Бярнацкі.

Падчас перамоваў з Беларуссю стала ясна, што польскаму капітану давядзецца адбыць за кратамі той жа тэрмін, які правёў у Польшчы Сяргей Г. Інакш было б парушана польскае заканадаўства. Такім чынам, сталі разглядацца дзве магчымасці — памілаваць Сяргея Г. ад імя прэзідэнта Дуды або перакваліфікаваць абвінавачванне так, каб той мог неўзабаве выйсці на волю. Вырашылі абраць перакваліфікацыю.

План быў узгоднены Генеральным пракурорам са дзяржабвінаваўцам і судом у Катавіцах. Беларус падаў адпаведнае прашэнне — і суд першай інстанцыі вынес рашэнне аб мінімальным тэрміне, у які ўвайшоў час, праведзены Сяргеем Г. у зняволенні.

Сяргей Г. быў перапраўлены ў Беларусь восенню 2015 года. Але польскі капітан чакаў выхаду на волю яшчэ некалькіх месяцаў, хоць падчас візіту міністра Бярнацкі ў Беларусь таго паабяцалі, што ўсё будзе даведзена да канца ў бліжэйшы час.

Толькі ўмяшанне сям'і вырашыла пытанне

— Беларусы цягнулі час у імкненні вытаргаваць яшчэ больш, скарыстаўшыся палітычнымі пераменамі ў Польшчы. Яны сталі патрабаваць вызвалення яшчэ аднаго зняволенага, — паведамляе ананімная крыніца TVN24.

Са службай контрразведкі звязалася сям'я польскага капітана, які знаходзіўся ў беларускай турме. Але ў той час адбывалася змена кадраў і ніхто не быў у курсе абмену абвінавачаных у шпіянажы. І толькі зварот Марэка Бярнацкага да каардынатара спецслужбаў Марыюша Камінскага падштурхнула справу наперад.

Камінскі і шэф Агенцтва ўнутранай бяспекі Пётр Паганоўскі прыступілі да перамоваў, і ў канчатковым выніку Аляксандр Лукашэнка памілаваў польскага капітана, а беларускія спецслужбы вывезлі яго на мяжу ўжо ў лютым.

Марыуш Камінскі («Права і Справядлівасць») і Марэк Бярнацкі («Грамадзянская платформа») канфліктавалі, але ў справе абмена шпіёнамі супрацоўнічалі, tvn24.pl

Марыуш Камінскі («Права і Справядлівасць») і Марэк Бярнацкі («Грамадзянская платформа») канфліктавалі, але ў справе абмена шпіёнамі супрацоўнічалі, tvn24.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?