30.03.2016 / 14:16

Частковы базавы даход у Фінляндыі ў 550—750 еўра становіцца рэальнасцю 8

Тэставанне сістэмы частковага базавага даходу запланавана на 2017—2018 гады. У якасці тэставанай групы будуць людзі ва ўзросце ад 25 да 63 гадоў з невялікімі даходамі.

yle.fi

Рабочая група міністэрства сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя Фінляндыі прапануе пратэставаць сістэму частковага базавага даходу. Мэта праекта спрасціць структуру сацыяльнай абароны і змяніць яе такім чынам, каб яна заахвочвала беспрацоўных да працоўнай дзейнасці.

Рабочая група, у прыватнасці, прапануе, каб сістэма частковага базавага даходу замяніла большую частку цяпер дзеючых сацыяльных льгот, у прыватнасці, складаную сістэму дапамог па беспрацоўі. Сума неабкладанага падаткамі частковага базавага даходу складала б 550—750 еўра ў месяц.

Эксперты лічаць, што пераход да сістэмы частковага базавага даходу дапаможа скараціць бюракратычныя праблемы.

Рабочая група адхіляе ідэю поўнага базавага даходу, які замяніў б сацыяльныя льготы, прывязаныя да даходаў. Рабочая група лічыць сістэму поўнага базавага даходу занадта дарагой мадэллю.

0
Барабан / Адказаць
30.03.2016 / 15:13
Чарговая рэінкарнацыя ідэі "отнять и поделить"
0
belariy / Адказаць
30.03.2016 / 15:31
Барабан, ідэя "адняць і падзяліць" існуе ў любой дзяржаве, у якой насельніцтва сплачвае падаткі. па вялікаму рахунку ва ўсім сьвеце. пытаньне не ў самой ідэі, а ў тым, як яна рэалізоўваецца. колькі адняць? паміж кім і як падзяліць?
0
вот іменна / Адказаць
30.03.2016 / 16:24
belariy, і праўда, як тут назіраем- набраў зачос з халуямі крэдытаў, самі зрабіліся багацеямі нават па заходніх мерках, атрымліваючы заробак з бюджэта і нахабна захапіўшы ўладу, а даўгі падзеляць на ўсіх, і тых хто пражывае ў старых панэльках.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру