Кiраўнiкам устаноў культуры трэба быць актыўней у пошуку мецэнатаў, заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.
На яе думку, многае залежыць ад актыўнасці кіраўніка ўстановы культуры, умення прэзентаваць сваю ўстанову, зацікавіць патэнцыяльнага мецэната. Гэта вялікая навука, і трэба гэтаму вучыцца.
Ірына Дрыга прывяла ў якасці прыкладу Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, якія знайшлі варыянты супрацоўніцтва.
Яна дадала, што ў Беларусі ёсць нямала структур, якія падтрымліваюць культуру. Штогод праводзіцца конкурс «Мецэнат культуры», дзе адбываецца ўшанаванне спонсараў.