Медыяхолдынг ВГТРК і тэлеканал «Расія 1» у бліжэйшым часе пачнуць да працы над здымкамі рэмейку амерыканскага серыяла «Доктар Хаўс», паведамляе ТАСС.
Вядома, што здымкі стужкі пачнуцца ў красавіку, а ўжо ў канцы бягучага года тэлегледачы змогуць убачыць на экранах прэм'ерныя серыі першага сезона.

Галоўную ролю ў расійскай версіі серыяла выканае Аляксей Серабракоў, які браў удзел у фільмах «Фанат», «Груз 200», «Левіяфан» і «Населены востраў».
Генеральны дырэктар тэлеканал «Расія 1» Антон Златапольскі падчас прэзентацыі новага праекту прызнаўся, што стварэнне рэмейку культавага серыяла з'яўляецца сур'ёзным выклікам для здымачнай групы. Кіраўнік тэлеканала адзначыў, што каманда, якая працуе над новай стужкай, ведае некалькі сакрэтаў, якія дапамогуць серыялу стаць паспяховым. Златапольскі дадаў, што звычайна ні талент акцёраў, ні каласальныя сумы грошай не могуць забяспечыць лакальнаму рэмейку поспех.
«Доктар Хаўс» распавядае пра прынцыповага лекара, які бярэцца за самыя складаныя медыцынскія выпадкі. Галоўную ролю ў серыяле, які выходзў з 2004 па 2012 гады, выканаў Х'ю Лоры.
Каментары